Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са Святам працы.

    Беларускі народ ва ўсе часы славіўся працавітасцю і гаспадарлівым падыходам да справы, што дало магчымасць нам уладкаваць сваю дзяржаву і захаваць мір на роднай зямлі. 

    Сёння, калі абвастрылася глабальная канкурэнцыя за рынкі і рэсурсы, асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом, прымножыць дастатак грамадзян, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам.

    Гэта магчыма дзякуючы добрасумленнаму адказнаму стаўленню да даручанага ўчастка работы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, наватарскаму падыходу да вырашэння штодзённых задач.

    Значным фактарам умацавання беларускай мадэлі грамадскага развіцця з'яўляецца сацыяльнае партнёрства і канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзнага руху, што адзначае сваё 120-годдзе.

    Упэўнены, прадаўжаючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітой краіны.

    У гэты святочны дзень дзякую кожнаму, хто адданы справе і штодзённа сваёй працай уносіць уклад у працвітанне нашай Радзімы.

    Жадаю новых здзяйсненняў і прафесійных перамог. Міру і дабрабыту вам і вашым сем'ям.

    З Першамаем!

    Аляксандр Лукашэнка