Віншаванне са Святам працы

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са Святам працы.

    На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы.

    Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее сумленна працаваць, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі і дабрабыт яе народа.

    Дзякую кожнаму, хто сваёй штодзённай працай стварае нашу агульную будучыню, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час.

    У гэты святочны вясенні дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

    Аляксандр Лукашэнка