Віншаванне са святам Вялікадня хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка

    Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2013 года

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня.

    Штогод мільёны вернікаў ва ўсім свеце пакланяюцца бязмернай велічы ахвярнасці Хрыста. Як вясеннія прамяні саграваюць зямлю, так Хрыстова Уваскрэсенне ўмацоўвае духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць святло радасці.

    Вялікдзень - сімвал абнаўлення і міралюбнасці, жыватворны выток асноў хрысціянскага гуманізму. Ён заклікае да імкнення жыць у любові, працаваць сумленна, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.

    Няхай свята Уваскрэсення стане для вас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і імкненняў, натхніць і надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям'і і роднай Беларусі.

    Шчыра жадаю вам здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка