Віншаванне са Святам працы
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
Першамай, які ўвайшоў у наша жыццё больш як стагоддзе таму, стаў сімвалам сацыяльнай справядлівасці і глыбокай павагі да працоўнага чалавека.
Беларускі народ заўсёды імкнуўся да мірнай стваральнай працы. І сёння патрыятызм і з'яднанасць нашага грамадства пацвярджаюцца карпатлівай і напружанай работай, ад якой залежыць дабрабыт суверэннай Беларусі. Кожны з нас, праяўляючы прафесіяналізм, ініцыятыву і талент, уносіць свой уклад у дзяржаўнае будаўніцтва.
У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія прымнажаюць гэта багацце, умацоўваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў.
Жадаю вам здароўя, шчасця і прафесійных поспехаў.
Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам упэўненасць у будучыні, бадзёры настрой, натхніць на дасягненне новых перамог.
Аляксандр Лукашэнка