Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са Святам працы!

    Па добрай традыцыі гэта дата ў Беларусі адзначаецца яркімі маляўнічымі ўрачыстасцямі, з асаблівай павагай да тых, хто сваімі розумам і талентам стварае галоўныя каштоўнасці на Зямлі.

    Дзякуючы паважліваму стаўленню нашага грамадства да працоўных, імкненню жыць у міры і згодзе, дзяржава паспяхова развіваецца, даючы кожнаму чалавеку ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

    Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным фундаментам для дабрабыту нашых сем'яў. Сёння вельмі патрэбны прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням.

    Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы ўмацуем нашу краіну, зробім яе камфортнай і прывабнай. Няхай гэта цудоўнае свята надасць вам аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам да далейшага развіцця і працвітання.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка