Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са Святам працы.

    Вось ужо больш як стагоддзе Першамай адзначаецца па ўсім свеце як дзень салідарнасці працоўных. Для нас гэта не толькі памятная дата, але і даніна глыбокай павагі да людзей працы, пацвярджэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, сімвал вясенняга абнаўлення і душэўнага ўздыму.

    Працавітасць нашага народа, імкненне да згоды і парадку далі магчымасць дасягнуць поспехаў у будаўніцтве трывалага сацыяльна-эканамічнага фундаменту незалежнай Беларусі.

    Нястомна, у карпатлівай і напружанай працы ствараецца нацыянальнае багацце і ўсталёўваецца суверэнітэт краіны. Тым самым мы ўмацоўваем дабрабыт і бяспеку нашага агульнага дома.

    Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць жыццё яшчэ больш дастойным і шчаслівым. І заўтрашні дзень прынясе нам толькі радасць стваральнай дзейнасці.

    Няхай гэта свята падорыць усім упэўненасць у будучыні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Жадаю вам здароўя, міру, дабра і прафесійных дасягненняў.

    Аляксандр Лукашэнка