Віншаванне са 100-годдзем з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суддзяў, работнікаў апарату і ветэранаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь са знамянальнай датай - 100-годдзем з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда.

    "Прайшоўшы векавы шлях, непарыўна звязаны з развіццём беларускай дзяржаўнасці і фарміраваннем нацыянальнай мадэлі правасуддзя, вышэйшы судовы орган нашай краіны заўсёды знаходзіўся ў авангардзе заканадаўчых і арганізацыйных ініцыятыў у сферы судовай дзейнасці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі створана устойлівая нацыянальная судовая сістэма, якая адпавядае ўсім міжнародным стандартам і выклікам часу".

    Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што Вярхоўны Суд займае дастойнае месца сярод дзяржаўных органаў, мае заслужаны аўтарытэт і высокі ўзровень даверу ў грамадстве. Яго статус як найвышэйшага судовага органа замацаваны ў Канстытуцыі. У аснове дзейнасці Вярхоўнага Суда ляжаць прынцыпы вяршэнства права, законнасці і справядлівасці.

    "Дасягненні ў судовай сферы азнаменаваны плённай працай і прафесіяналізмам усіх пакаленняў суддзяў і работнікаў апарату, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце адказна спраўляцца з ускладзенымі на вас задачамі, верна і самааддана служыць на ніве правасуддзя інтарэсам роднай зямлі і беларускага народа. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту і прафесійных поспехаў".