Віншаванне са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі

    Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

    Віншую вас са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

    Гэта свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю.

    Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі - абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян. Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам органаў унутраных спраў - людзям, якія беззапаветна служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і прадаўжае іх справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Беларусі.

    У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць Радзімы!

    Аляксандр Лукашэнка