Віншаванне са 100-годдзем УЛКСМ

    Дарагія сябры!

    Паважаныя ветэраны камсамольскага руху!

    Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі!

    Сёння мы адзначаем 100-годдзе УЛКСМ.

    Камсамольскі маладзёжны рух, які аб'яднаў мільёны юнакоў і дзяўчат, стаў сімвалам эпохі.

    Ён натхняў на працоўныя здзяйсненні і барацьбу за свае ідэалы. Узнімаў баявы дух у бітвах з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Надаваў смеласці і адвагі ў хвіліны прыняцця апошняга рашэння - аддаць жыццё за Радзіму. Дапамагаў аднаўляць гарады і вёскі пасля ваеннай разрухі і абуджаў жаданне жыць, тварыць, ствараць лепшую будучыню для новых пакаленняў.

    Гісторыя УЛКСМ - гэта гісторыя нашага народа. Народа сумленнага, мэтанакіраванага і працавітага. Гэта наша гісторыя.

    Мы захавалі яе і будзем прадаўжаць сваімі дастойнымі здзяйсненнямі на карысць Беларусі. Берагчы мір на сваёй зямлі, незалежнасць роднай краіны і наша адзінства.

    Шчыра віншую ўсіх са святам.

    Жадаю вам здароўя, невычэрпнага натхнення і шчасця.

    Аляксандр Лукашэнка