Віншаванне Рэджэпу Таіпу Эрдагану з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Турцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Турцыі.

    "Пераканаўчая перамога ў вельмі няпростай кампаніі, за якой сачылі ва ўсім свеце, - самы высокі паказчык даверу з боку турэцкага народа. Важныя сацыяльна-палітычныя падзеі ў Турцыі супалі з цяжкімі выпрабаваннямі пасля ўдару стыхіі. Але, нягледзячы на гэты выклік, удалося захаваць стабільнасць у грамадстве, для якога Вы робіце ўсё магчымае і нават больш. Лічу Вас дастойным, моцным палітыкам і добрым сябрам Беларусі. У нас аднолькавыя інтарэсы па дээскалацыі міжнароднай абстаноўкі, забеспячэнні харчовай бяспекі і мірным вырашэнні спрэчак. Можаце на нас заўсёды разлічваць", - гаворыцца у віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на хуткую сустрэчу з Прэзідэнтам Турцыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2022 года ў Астане.

    "Упэўнены, што адносіны даверу і ўзаемнай павагі, якія склаліся паміж Мінскам і Анкарой за многія дзесяцігоддзі, будуць і ў далейшым умацоўвацца на карысць нашых краін і народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану здароўя, дабрабыту і ўсялякіх поспехаў у высакародных справах, а дружалюбнаму турэцкаму народу - міру, стабільнасці і працвітання.