Віншаванне Раулю Кастра Русу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра Руса з 90-годдзем.
"Для мільёнаў людзей ва ўсім свеце Вы сталі бліскучым прыкладам палымянага патрыёта і героем барацьбы за свабоду Радзімы. У гэты няпросты час Вы з'яўляецеся сапраўднай апорай нацыі, мудрым кіраўніком, які выхаваў новае пакаленне кубінскіх рэвалюцыянераў - дастойных прадаўжальнікаў справы іх бацькаў і дзядоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Раулю Кастра Русу за асабісты бясцэнны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-кубінскіх адносін ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу і пажадаў палітыку здароўя і далейшых поспехаў на шляху служэння краіне і народу.