Віншаванне работнікам Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі

    Работнікам установы аховы здароўя "Віцебскі абласны цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі"

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую са 100-годдзем з дня заснавання Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі.

    У векавую гісторыю вашай установы ўпісаны імёны многіх дастойных прафесіяналаў, якія прысвяцілі сябе стварэнню і развіццю службы экстраннай медыцынскай дапамогі ў рэгіёне.

    Сёння яна адпавядае ўсім сучасным стандартам і дае магчымасць штогадова выратоўваць дзясяткі тысяч жыццяў людзей, якія трапілі ў крытычную сітуацыю.

    Упэўнены, абапіраючыся на традыцыі, закладзеныя некалькімі пакаленнямі папярэднікаў, вы і далей будзеце нястомна працаваць над тым, каб неадкладная дапамога заўсёды заставалася максімальна эфектыўнай і якаснай. Няхай вопыт і веды вашых супрацоўнікаў стануць трывалай платформай для выхавання дастойнай маладой змены.

    У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка