Віншаванне работнікам станцыі хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска са 110-годдзем з дня заснавання службы хуткай медыцынскай дапамогі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта цэлая эпоха ў гісторыі айчыннай медыцыны. За гэты час змяніліся метады абследавання і лячэння, тэхнічныя сродкі і абсталяванне, але непахіснымі застаюцца адказнасць медыкаў, іх імкненне дапамагчы пацыентам, здольнасць прыняць правільнае рашэнне ў самай экстрэмальнай сітуацыі.
"Вы выбудавалі сучасную і эфектыўную сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі жыхарам сталіцы. Увялі ў практыку правіла "залатой гадзіны", якое штогод выратоўвае дзясяткі тысяч жыццяў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што няпростая эпідэмічная сітуацыя ў гэтым годзе яшчэ раз пацвердзіла, што мужнасці беларускіх медыкаў няма межаў. "Урачы, фельчары, медыцынскія сёстры, вадзіцелі, аператары дыспетчарскіх службаў - кожны з'яўляецца ўвасабленнем надзеі і вернасці прафесійнаму абавязку", - адзначыў Прэзідэнт.