Віншаванне работнікам сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з прафесійным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з
прафесійным святам.
"Сёння ў сістэме сацыяльнай абароны Беларусі паспяхова вырашаюцца задачы дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў, пенсійнага забеспячэння грамадзян, адраснай дапамогі малазабяспечаным людзям", - гаворыцца ў віншаванні.
Выкананне гэтай важнай місіі немагчыма без дабрыні, такту, суперажывання, вялікай адказнасці і адданасці сваёй справе. У гэтай сферы працуюць работнікі адной з самых гуманных прафесій, якая патрабуе не толькі глыбокіх ведаў, але і асаблівага душэўнага складу, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны будзе вызначаць высокае майстэрства, чуласць і спагада, а ў грамадстве будзе ўзрастаць прэстыж гэтай прафесіі.