Віншаванне работнікам санітарна-эпідэміялагічнай службы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў работнікаў санітарна-эпідэміялагічнай службы з 90-годдзем
службы.
"Дзякуючы службе дзяржаўнага санітарнага нагляду ў Беларусі сёння захоўваецца стабільная эпідэміялагічная сітуацыя, якая з'яўляецца важным складнікам сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне праводзіцца мэтанакіраваная работа па стымуляванні здаровых паводзін насельніцтва і стварэнні ўмоў для здаровага ладу жыцця, павышэнні прэстыжу сям'і, фарміраванні ў моладзі ўстойлівых перакананняў аб шкоднасці курэння, п'янства і наркаманіі.
"Упэўнены, што і ў далейшым вы з гонарам будзеце выконваць свае абавязкі, прыкладзяце максімум намаганняў для вырашэння задач па захаванні і ўмацаванні здароўя беларускага народа", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.