Віншаванне работнікам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам.
"Паліўна-энергетычная галіна па праву лічыцца адной з ключавых у айчыннай эканоміцы і з'яўляецца драйверам яе далейшага росту. Праведзеная мадэрнізацыя, прымяненне перадавога вопыту далі магчымасць беларускім прадпрыемствам выйсці на ўзровень вядучых еўрапейскіх дзяржаў па тэхнічным і тэхналагічным аснашчэнні. Не спыняючыся на дасягнутым, сёння вы рэалізуеце маштабныя праекты па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі, нарошчванні экспартнага патэнцыялу, ажыццяўляеце інвестыцыйныя і сацыяльныя праекты", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добрасумленная праца работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці заўсёды нацэлена на дасягненне важнейшай задачы - забеспячэнне энергетычнай незалежнасці краіны. Прэзідэнт пажадаў ім, а таксама ветэранам галіны моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і яркіх працоўных перамог на карысць роднай Беларусі.