Віншаванне работнікам Нацыянальнага аэрапорта Мінск

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з яго 40-годдзем.

    "Галоўная паветраная гавань Беларусі па праву лічыцца яе візітнай карткай. Менавіта адсюль пачынаецца знаёмства падарожнікаў з нашай краінай - высокатэхналагічнай, прыгожай і гасціннай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Год за годам тут адточваецца майстэрства спецыялістаў, укараняюцца перадавыя тэхналогіі абслугоўвання пасажыраў і грузаў, забяспечваюцца высокія стандарты бяспекі і камфорту, адзначыў Прэзідэнт. "Усё гэта - карпатлівая штодзённая праца адказнай і прафесійнай каманды, аб'яднанай адной мэтай - быць лепшымі ў сваёй справе, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, супрацоўнікі буйнейшага аэратранспартнага вузла рэспублікі і ў далейшым будуць знаходзіць аптымальныя рашэнні складаных задач, якія стаяць перад грамадзянскай авіяцыяй Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам Нацыянальнага аэрапорта Мінск моцнага здароўя, чыстага блакітнага неба і заваявання новых вышынь.