Віншаванне работнікам металургічнай галіны з прафесійным святам
Работнікам і ветэранам металургічнай галіны
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Распалены метал паддаецца толькі такім людзям, як вы, - моцным, адказным, гатовым на штодзённую самаадданую працу ў самых складаных умовах.
Металургічны комплекс адыгрывае вялікую ролю ў развіцці эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Ад паспяховай дзейнасці металургаў непасрэдна залежаць многія сферы айчыннай прамысловасці.
Вы паспяхова спрацавалі ва ўмовах аднаўлення попыту пасля эпідэміялагічных абмежаванняў у 2021 годзе. Упэўнены, што справіцеся з чарговымі выклікамі і сёння. Галоўнае - знаходзіць новыя рынкі збыту і, не спыняючыся на дасягнутым, удасканальваючы вытворчасць, распрацоўваць прадукцыю, якая адпавядае сусветным стандартам.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка