Віншаванне работнікам Магілёўскага абласнога анкадыспансера з 75-годдзем установы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера з 75-годдзем з дня заснавання ўстановы.
"За гэтыя гады пройдзены велізарны шлях. Намаганнямі некалькіх пакаленняў спецыялістаў удалося выбудаваць сучасную і эфектыўную сістэму аказання анкалагічнай дапамогі насельніцтву. Вопыт і веды, набытыя ў сценах дыспансера, бясцэнныя", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы прызнаным у свеце аўтарскім методыкам і самаадданай працы ўсяго калектыву дыспансера выратаваны тысячы чалавечых жыццяў. "Сёння ваша лячэбная ўстанова - гэта добра аснашчаная, высокатэхналагічная клініка, якая адпавядае сусветным стандартам. Важна таксама, што побач са знакамітымі ўрачамі расце таленавітая, мэтанакіраваная моладзь", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што, захоўваючы і прымнажаючы слаўныя традыцыі беларускай аховы здароўя, работнікі Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера даб'юцца яшчэ большых поспехаў у справе зберажэння здароўя нацыі.