Віншаванне работнікам лясной гаспадаркі і лесапрамысловага комплексу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і лесапрамысловага комплексу з прафесійным святам.
Работнікі галіны ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы рэспублікі, паспяхова вырашаюць пытанні забеспячэння экалагічнай бяспекі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вядзецца актыўная работа па аднаўленні і рацыянальным выкарыстанні ляснога фонду, прадухіленні ўзгаранняў лесу".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы мужнасці і зладжаным дзеянням работнікаў лясной гаспадаркі ўдалося не дапусціць распаўсюджвання агню на вялікія тэрыторыі і населеныя пункты ў час засушлівага лета.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што сёння перад лясной гаспадаркай стаяць важныя задачы па павышэнні эфектыўнасці лесакарыстання, укараненні сучасных перадавых тэхналогій, стварэнні ўмоў для прыцягнення ў галіну буйных інвестыцый.