Віншаванне работнікам лясной галіны Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з прафесійным святам работнікам лясной галіны Беларусі.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што ў сваёй шматгадовай дзейнасці беларускія лесаводы дабіліся ўражальных вынікаў. "Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, метадычнай рабоце па аднаўленні лясных масіваў іх плошча з году ў год павялічваецца. Павышаецца якасць драўніны, становіцца больш разнастайным жывёльны і раслінны свет нашага краю, ствараюцца новыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы і мадэрнізуюцца дзеючыя", - адзначаецца ў віншаванні.