Віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам.

    "Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі - найбольшае багацце народа, развіваем векавыя традыцыі, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, абараняем свае духоўныя каштоўнасці", - адзначыў Прэзідэнт.

    "Упэўнены, што вашы таленты, адоранасць і імкненне да гармоніі заўсёды будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання народнага адзінства, выхавання пачуцця гонару за вялікіх суайчыннікаў мінулага і сучаснага, фарміравання нацыянальнай годнасці як асновы развіцця будучых пакаленняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў на гэтым шляху невычэрпнага натхнення, эмацыянальнага ўздыму і творчых поспехаў.