Віншаванне работнікам культуры з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам.
"На працягу ўсёй гісторыі беларускага народа найбольшай каштоўнасцю заўсёды была аўтэнтычная культура, заснаваная на гуманістычных ідэалах і старажытных традыцыях, якія аб'ядноўваюць нас, узбагачаюць духоўнае жыццё", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што захаванне і прымнажэнне роднай спадчыны было і застаецца для нашай краіны адным з прыярытэтаў. "Сёння вельмі важна падтрымліваць юныя таленты, выхоўваць дзяцей і моладзь у павазе і любові да Айчыны, знаходзіць новыя формы папулярызацыі культурнага кода нацыі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім работнікам культуры моцнага здароўя, шчасця і творчых поспехаў. "Упэўнены, вашы прафесіяналізм, няспынны пошук і адказная праца будуць аказваць самы дабратворны ўплыў на фарміраванне духоўна-маральных арыенціраў беларускага грамадства", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.