Віншаванне работнікам і ветэранам сістэмы органаў і арганізацый сацабароны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны са 100-годдзем сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне.

    "Вы з'яўляецеся надзейным партнёрам дзяржавы ў пабудове справядлівага грамадства, заснаванага на прынцыпах добрага, уважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей, абараняеце інтарэсы практычна кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дастойная праца работнікаў органаў сацыяльнай абароны, накіраваная на падтрымку ветэранаў, пажылых людзей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, заслугоўвае ўвагі і прызнання. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ім за прафесіяналізм, імкненне і гатоўнасць працягнуць руку дапамогі чалавеку ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.