Віншаванне работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

    Работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закону і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступова развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода.

    Асабліва актуальна гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач у пытаннях захавання законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання нацыянальнай бяспекі.

    Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее, а высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і незалежнасць дадуць магчымасць эфектыўна процідзейнічаць новым выклікам часу.

    Выказваю ўдзячнасць ветэранам, якія, з'яўляючыся ўзорам адданага служэння краіне і народу, заклалі трывалыя асновы функцыянавання ўсёй сістэмы органаў пракуратуры і застаюцца ў страі, перадаючы свой багаты вопыт моладзі.

    Дзякую за працу.

    Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, а таксама далейшых поспехаў у вашай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка