Віншаванне работнікам і ветэранам органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС
Калегіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь,
работнікам і ветэранам органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам – Днём ратавальніка!
У барацьбе з катастрофамі і стыхійнымі бедствамі вы не раз прайшлі праверку на трываласць, дэманструючы вернасць сваёй справе, смеласць і адвагу ў самых цяжкіх сітуацыях. Мужнасць і самаадданасць, гатоўнасць да самаахвяравання застаюцца вашымі адметнымі рысамі.
Кожны супрацоўнік, выконваючы свой службовы абавязак, уносіць важкі ўклад у справу забеспячэння бяспекі нашай краіны.
Сёння падраздзяленні МНС, маючы сучасную тэхніку і высокакваліфікаваныя кадры, паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі ва ўмовах любой складанасці як у Беларусі, так і за яе межамі.
Упэўнены, што работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і ў далейшым будуць дастойна несці службу, захоўваючы вернасць абавязку і прымнажаючы лепшыя традыцыі ратавальнікаў.
Дзякуй вам за службу Радзіме. Шчыра жадаю ўсім супрацоўнікам і ветэранам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у вырашэнні адказных задач у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка