Віншаванне работнікам і ветэранам МНС з прафесійным святам
Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам!
Сёння спаўняецца 170 гадоў пажарнай службе Беларусі. Яе гісторыя - гэта час подзвігаў і самаахвярнай барацьбы з небяспечнай стыхіяй многіх пакаленняў беларускіх пажарных - смелых і высакародных людзей.
Прымнажаючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь эфектыўна вырашае важнейшыя задачы па абароне жыцця і здароўя грамадзян, захаванні матэрыяльна-тэхнічнага патэнцыялу краіны. Створана і ўдасканальваецца сістэма, якая аператыўна рэагуе на ўсе ўзнікаючыя пагрозы і аказвае дапамогу тым, хто трапіў у бяду.
Дзякую асабоваму складу ведамства за высокі прафесіяналізм, мужнасць і гатоўнасць у любы момант уступіць у схватку з агнём. Штодзень знаходзячыся на баявым пасту, вы надзейна абараняеце мірную працу і бяспеку беларусаў.
Выказваю глыбокую павагу ветэранам. Працавітасць, патрыятызм і адданасць прафесіі дапамаглі вашаму пакаленню стварыць у рэспубліцы магутны фундамент для далейшага развіцця пажарна-выратавальнай службы.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і міру! Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!
Аляксандр Лукашэнка