Віншаванне работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі.

    "Цэлае стагоддзе зладжанай і акуратнай работы па зборы аб'ектыўных даных аб усіх сферах жыцця далі магчымасць вашаму ведамству адбыцца як надзейны і аўтарытэтны інстытут дзяржаўнага кіравання", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дасягненні беларускіх спецыялістаў высока цэніць сусветная супольнасць, і пацвярджэннем таго служаць членства ў кіруючых органах міжнародных і інтэграцыйных структур, паўнапраўны ўдзел у рэгіянальных праектах і ініцыятывах.

    "Упэўнены, ваша адданасць справе і нязменная якасць даных будуць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі самых амбіцыйных, актуальных задач на карысць нашай Беларусі і яе народа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.