Віншаванне работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўчай прамысловасці

    Работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўчай прамысловасці

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Цудоўныя лясы Беларусі з надзвычайна разнастайным жывёльным і раслінным светам - не толькі дар прыроды, але і вынік упартай штодзённай працы вялікай каманды прафесіяналаў: леснікоў і ляснічых, паляўніцтвазнаўцаў і егераў, работнікаў гадавальнікаў і цэхаў дрэваапрацоўкі.

    Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, укараненню самых перадавых тэхналогій па стварэнні і аднаўленні лясоў сёння на кожнага жыхара краіны прыпадае больш за гектар "зялёнага золата", нашы велізарныя балоты па праву называюць лёгкімі Еўропы, а рэліктавыя пушчы прывабліваюць турыстаў з усяго свету.

    Радасна, што праведзеная мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў дае магчымасць ствараць новыя рабочыя месцы, вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, атрымліваць прыбытак і развіваць галіну.

    Упэўнены, вы зробіце ўсё магчымае, каб захаваць і прымножыць наша нацыянальнае багацце, карыстацца якім будуць яшчэ многія пакаленні беларусаў.

    У Дзень работнікаў лесу хачу пажадаць вам і вашым сем'ям здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

    Аляксандр Лукашэнка