Віншаванне работнікам і ветэранам хімічнай прамысловасці з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў хімічнай прамысловасці з прафесійным святам.

    "Сёння складана пераацаніць значэнне хімічнай і нафтахімічнай галіны для Беларусі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вашы прадпрыемствы выпускаюць больш за 500 найменняў прадукцыі, без якой немагчыма ўявіць сабе сучаснае жыццё і далейшае развіццё прамысловага сектара, машынабудавання, жыллёва-камунальнага комплексу, сельскай гаспадаркі, абарончых, касмічных тэхналогій і шмат іншых напрамкаў".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзякуючы ветэранам, якія заклалі трывалую аснову работы галіны, а таксама працы цяперашніх вучоных і спецыялістаў-практыкаў на айчынных вытворчасцях ідзе пастаянная мадэрнізацыя, укараняюцца інавацыі, што дае магчымасць паспяхова пастаўляць прадукцыю ў больш як 90 краін свету і ўпэўнена глядзець у будучыню.

    "Упэўнены, што і ў далейшым вашы дружныя калектывы прадоўжаць уносіць важкі ўклад у працвітанне дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.