Віншаванне работнікам і ветэранам грамадзянскай авіяцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў грамадзянскай авіяцыі з прафесійным святам.

    "Вы выбралі працу ў небе справай свайго жыцця. І ад кожнага штодзённа патрабуецца асаблівая адказнасць і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні таксама гаворыцца: "Перавозка пасажыраў, дастаўка грузаў, пошукава-выратавальныя аперацыі - усё гэта важнейшыя напрамкі для паветранага транспарту. І нягледзячы на тое, што неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка і розныя негатыўныя падзеі гэтага года ўнеслі пэўныя карэктывы ў вашу працу, беларуская грамадзянская авіяцыя па-ранейшаму дэманструе эталонную дакладнасць і зладжанасць, арганізуючы бяспечныя палёты ўнутры нашай краіны і за яе межамі".

    "Упэўнены, што і ў далейшым авіятранспартны комплекс Беларусі будзе актыўна развівацца і вырашаць усе шматпланавыя задачы, якія стаяць перад ім. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую сёння ветэранам галіны, якія сваім прыкладам забяспечылі пераемнасць лепшых традыцый айчыннай авіяцыі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім мірнага і спакойнага неба над галавой, дабра, шчасця і дабрабыту.