Віншаванне работнікам і ветэранам гандлёвай галіны з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны з прафесійным святам - Днём работнікаў гандлю.

    "У гэтай важнай сферы сёння працуюць больш за 630 тысяч чалавек - кампетэнтных, добрасумленных і адказных прафесіяналаў, якія не толькі захоўваюць традыцыі, закладзеныя ветэранамі, але і пастаянна імкнуцца да новых высокіх стандартаў, прапануючы жыхарам і гасцям краіны ўсё больш тавараў і паслуг", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сфера гандлю паступальна развіваецца: з'яўляюцца новыя гандлёвыя аб'екты і рабочыя месцы, расце яе ўклад у ВУП і напаўненне бюджэту, умацоўваюцца дзелавая актыўнасць і міжнародныя сувязі.

    "Упэўнены, выбраны курс на павелічэнне долі айчынных тавараў і імпартазамяшчэнне, павышэнне якасці абслугоўвання і ўкараненне сучасных лічбавых тэхналогій, развіццё гандлю ў вёсцы і ўдзел у сацыяльных праектах дапаможа вам і далей заставацца адным з драйвераў айчыннай эканомікі. Няхай шчырая ўдзячнасць пакупнікоў заўсёды будзе залогам вашага выдатнага настрою", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам гандлю моцнага здароўя, высокіх абаротаў і добрых продажаў.