Віншаванне работнікам і ветэранам энергетычнай галіны з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам - Днём энергетыка.

    "Вы працуеце ў стратэгічна важнай галіне айчыннай эканомікі і па праву можаце ганарыцца сваімі дасягненнямі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі паспяхова функцыянуе першы блок АЭС, пастаянна мадэрнізуецца сеткавая інфраструктура. У выніку ўсе нашы прадпрыемствы, аб'екты сацыяльнай сферы, жылы фонд у поўнай меры забяспечаны цяплом і электраэнергіяй, а рэспубліка з'яўляецца надзейным яе экспарцёрам".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што назапашаны вопыт і існуючыя працоўныя традыцыі дадуць магчымасць арганізацыям энергасістэмы і далей ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы і эфектыўна іх вырашаць, садзейнічаючы развіццю і працвітанню роднай Беларусі.

    Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных поспехаў і шчасця.