Віншаванне работнікам і ветэранам эканамічных органаў Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў эканамічных органаў Беларусі з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння эканамічных органаў краіны.

    "Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і бесперапынна ўдасканальваючыся, ваша ведамства рэалізуе важнейшыя задачы па дасягненні стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Узважаная палітыка, накіраваная на захаванне макраэканамічнай, сацыяльнай стабільнасці і планамернае паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, шмат у чым стала магчыма дзякуючы прафесіяналізму і адказнасці кожнага з вас".

    Прэзідэнт адзначыў, што работнікі эканамічных органаў, разумна адаптуючыся да новых выклікаў, дапамагаюць не страчваць асновы і пераемнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі.

    "Упэўнены, назапашаны вопыт, адданасць сваёй справе дадуць вам магчымасць і ў будучым паспяхова забяспечваць дынамічнае развіццё і эканамічную бяспеку нашай Радзімы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у далейшай плённай працы на карысць Беларусі і яе народа".