Віншаванне работнікам і ветэранам дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацабароны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны:
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
У Беларусі любыя пераўтварэнні заўсёды накіраваны на тое, каб кожны чалавек з нараджэння да глыбокай старасці быў максімальна абаронены дзяржавай.
Важнейшую ролю ў гэтай высакароднай справе адыгрываюць прафесіяналы з вялікім сэрцам - работнікі сацыяльнай сферы. Праяўляючы шчыры клопат аб сваіх падапечных - а гэта ў асноўным дзеці, людзі пажылога ўзросту і тыя, чые фізічныя або ментальныя магчымасці абмежаваны, - вы садзейнічаеце міласэрнасці, спагадзе, безумоўнай падтрымцы маючых патрэбу, захоўваючы і прымнажаючы гэтыя традыцыйныя для нас нацыянальныя каштоўнасці.
Упэўнены, сваёй добрасумленнай і стваральнай працай вы прадоўжыце ўносіць дастойны ўклад у шчаслівую будучыню Беларусі і яе народа.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях.