Віншаванне работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы з прафесійным святам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі з прафесійным святам.
"Народ даверыў вам важную і ганаровую місію - прадстаўляючы Айчыну, прафесійна адстойваць нацыянальныя інтарэсы перш за ўсё рэальнымі дасягненнямі і важнымі знешнепалітычнымі ініцыятывамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер на ўсіх кантынентах разгортваецца барацьба за розумы людзей, рынкі і рэсурсы. "У гэтых умовах ад дыпламатаў патрэбна вялікая адказнасць за даручаны ўчастак і арыентацыя на канкрэтны вынік. А асаблівае значэнне маюць кампетэнтнасць і патрыятызм літаральна кожнага з вас", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што дыпламаты і ў далейшым будуць рабіць усё для ўмацавання аўтарытэту беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне, развіцця гандлёвых і гуманітарных сувязей, выбудоўваючы адносіны з замежнымі партнёрамі на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, клапоцячыся пра дабрабыт сваёй краіны і яе жыхароў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і ветэранам дыпламатычнай службы добрага здароўя, міру і поспехаў у справе служэння роднай Беларусі.