Віншаванне работнікам і ветэранам авіяцыйнай галіны
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём работніка грамадзянскай авіяцыі.
Выконваючы складаныя вытворчыя задачы ў існуючых умовах, вы захавалі і прадаўжаеце развіваць вельмі патрэбную і важную для эканомікі краіны галіну, даяце магчымасць людзям весці бізнес, падтрымліваць кантакты з роднымі і проста падарожнічаць.
Грамадзянская авіяцыя - гэта праца многіх людзей, сапраўдных прафесіяналаў: пілотаў, інжынераў, дыспетчараў, бортправаднікоў, спецыялістаў наземных службаў, якія штодзённа забяспечваюць камфорт і бяспеку перавозак, звязваюць гарады і краіны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады грамадзянскай авіяцыі, а сёння перадаюць вопыт моладзі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і новых поспехаў на зямлі і ў паветры.
Аляксандр Лукашэнка