Віншаванне работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам.
У віншаванні адзначаецца, што аўтамабільны транспарт і дарожная гаспадарка - два стратэгічныя для Беларусі звяны эканомікі. У гэтай сферы працуюць высокакваліфікаваныя і адданыя сваёй справе спецыялісты, якія лічаць якасць і надзейнасць асноўнымі крытэрыямі ў рабоце.
"Дзякуючы вам у краіне актыўна развіваецца транспартная інфраструктура, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - За апошнія гады праведзена рэканструкцыя многіх пуцеправодаў і практычна ўсіх рэспубліканскіх магістралей, якія злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі. Будуюцца сучасныя масты і транспартныя развязкі, расце канкурэнтаздольнасць беларускіх аўтамабільных пасажырскіх і грузаперавозчыкаў на ўнутраным і міжнародным рынках. Усё гэта не толькі забяспечвае дынамічнае развіццё галін, але і павышае ўзровень жыцця нашых людзей".
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што велізарны вопыт, майстэрства, захаванне лепшых традыцый, закладзеных ветэранамі, і далей будуць садзейнічаць дасягненню пастаўленых мэт. Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і новых прафесійных поспехаў на карысць роднай Беларусі.