Віншаванне работнікам і ветэранам ААТ "СветлагорскХімвалакно"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "СветлагорскХімвалакно" з 50-годдзем прадпрыемства.

    "За гэтыя гады адзін з першынцаў беларускай вялікай хіміі стаў магутным горадаўтваральным прадпрыемствам, што выпускае шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Вырабляемыя тут поліэфірныя валокны, вугляродныя матэрыялы і іншыя вырабы вядомы сваёй высокай якасцю і запатрабаваны на беларускім і замежным рынках", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, захоўваючы лепшыя працоўныя традыцыі, калектыў мэтанакіравана праводзіць комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства, забяспечвае падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў і высокі ўзровень карпаратыўнай культуры.