Віншаванне работнікам Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска з 50-годдзем з дня заснавання.

    "Увесь гэты час супрацоўнікі ўстановы нясуць высакародную місію - працуюць дзеля захавання жаночага здароўя. Уважлівае стаўленне да пацыентак, шырокая асветніцкая работа з маладымі беларускамі заслужана сталі вашай візітнай карткай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Гарадская гінекалагічная бальніца сёння - гэта сучасная клініка, якая адпавядае лепшым стандартам, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы першымі ў краіне ўкаранілі высокатэхналагічныя метады лячэння, якія далі магчымасць дзясяткам тысяч жанчын зазнаць шчасце мацярынства, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму, працавітасці, чуласці і мэтанакіраванасці ваш калектыў будзе і ў далейшым уносіць дастойны ўклад у зберажэнне здароўя нацыі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам бальніцы шчасця, міру, поспехаў і новых дасягненняў.