Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

    Работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

    Ваша шматгранная дзейнасць па стварэнні і падтрыманні парадку і камфорту ў дамах, гарадах, вёсках і пасёлках, прафесійным і якасным вырашэнні бытавых пытанняў вельмі патрэбна людзям. У многім дзякуючы менавіта вам чыстыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты, зялёныя і ўтульныя двары, паркі, скверы даўно сталі візітнай карткай Беларусі.

    У гэты святочны дзень мы гаворым дзякуй усім супрацоўнікам і ветэранам галіны за напружаную і дзейсную працу.

    Перакананы, сваёй добрасумленнай і стваральнай працай вы прадоўжыце ўносіць важкі ўклад у шчаслівую будучыню нашай цудоўнай рэспублікі і яе народа.

    Жадаю поспехаў у дасягненні новых мэт, стабільнасці ў паступальным развіцці, здароўя і шчасця вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка