Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Ваша карпатлівая праца мае велізарную грамадскую значнасць. Ад прафесіяналізму, адказнасці, уважлівага стаўлення да справы кожнага работніка камунальнай службы залежыць штодзённы камфорт беларусаў і гасцей краіны.
Прыгожыя, чыстыя, утульныя гарады і вёскі - гэта шмат у чым вынік пастаяннай стваральнай працы, якую пачалі ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а вы сёння з гонарам працягваеце.
Упэўнены, што ў спецыялістаў ЖКГ Беларусі дастаткова рэзервовых магчымасцей, каб дасягаць новых прафесійных поспехаў, надаючы дадатковы імпульс развіццю эканомікі і павышэнню ўзроўню жыцця людзей.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка