Віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў сувязі з прафесійным святам.

    "Галіна, у якой вы працуеце, з'яўляецца важнейшым сектарам эканомікі, які забяспечвае вырашэнне прыярытэтных сацыяльных задач, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, іх адказнаму стаўленню да сваёй справы беларускія гарады і вёскі змяняюцца, становяцца ўтульнымі і камфортнымі для быту, працы і адпачынку мільёнаў жыхароў нашай краіны.

    "Перакананы, што дастойны ўзровень абслугоўвання курыруемых вамі аб'ектаў, своечасовае і якаснае аказанне паслуг, шчырае імкненне зрабіць кожны куток Беларусі прыгожым і функцыянальным заўсёды будуць апраўдваць самыя высокія чаканні", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.