Віншаванне работнікам Беларускай чыгункі з прафесійным святам

    Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі

    Паважаныя сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам.

    Беларуская чыгунка, якая налічвае больш як паўтаравекавую гісторыю, і сёння адзін з самых яркіх, пазнаваемых сучасных брэндаў нашай краіны і лідар нацыянальнай сістэмы перавозак. Штогод амаль 65 мільёнаў пасажыраў выбіраюць для паездак па Беларусі і за яе межы менавіта паязды, а дастаўка грузаў чыгуначным транспартам сумарна перавышае 130 мільёнаў тон. Гэта заслуга вашага дружнага і прафесійнага шматтысячнага калектыву.

    Беларуская чыгунка вядзе пастаянную работу па электрыфікацыі новых участкаў, абнаўленні рухомага саставу і ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій у розных сэрвісах.

    Упэўнены, беларускія чыгуначнікі і далей захаваюць і прымножаць свой вытворчы і тэхнічны патэнцыял, застаючыся ў авангардзе транспартнай галіны краіны.

    Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых прафесійных поспехаў.

    Аляксандр Лукашэнка