Віншаванне работнікам Беларускай чыгункі з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі з прафесійным святам.
"Сёння ваш калектыў - гэта зладжаная каманда сапраўдных прафесіяналаў, адказных і адданых сваёй справе", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, забяспечваючы сувязь паміж рэгіёнамі і дзяржавамі, своечасовую дастаўку і транзіт грузаў, зручнасць і камфорт пасажыраў, чыгуначнікі ўмацоўваюць не толькі сацыяльна-эканамічны дабрабыт Беларусі, але і імідж краіны - адкрытай і гасціннай.
"Упэўнены, выкарыстоўваючы вопыт папярэдніх пакаленняў і самыя сучасныя тэхналогіі, Беларуская чыгунка заўсёды будзе заставацца сімвалам прагрэсу і руху наперад", - падкрэсліў Прэзідэнт.