Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з 80-годдзем.

    "Пад Вашым кіраўніцтвам Зімбабвэ за апошнія гады дасягнула ўражальных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, упэўнена адстойвала свае інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высока цэніць партнёрскія адносіны, якія склаліся паміж Мінскам і Харарэ.

    "Упэўнены, што адкрыты і даверны беларуска-зімбабвійскі дыялог будзе садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах, эфектыўнай рэалізацыі новых сумесных праектаў", - адзначыў Прэзідэнт.