Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Зімбабвэ трывала звязаны дружбай і ўзаемным даверам, якія прайшлі выпрабаванне часам. Сёння краіны з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ініцыяваны Прэзідэнтам Зімбабвэ план эканамічнага развіцця краіны "Бачанне 2030" забяспечвае спрыяльныя ўмовы для выканання двухбаковых дамоўленасцей і пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам умацаваць беларуска-зімбабвійскія адносіны на карысць нашых дзяржаў і народаў у імя бяспекі, устойлівага працвітання і стабільнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў Эмерсану Мнангагву моцнага здароўя і новых поспехаў у адказнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Зімбабвэ - міру і прагрэсу.