Віншаванне Прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Калінду Грабар-Кітаравіч і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паспяховае развіццё беларуска-харвацкага супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай павагі і даверу поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Харватыяй.