Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння.

    "Прыемна назіраць, як пад Вашым вопытным кіраўніцтвам брацкая нам Венесуэла прадаўжае ўпэўнены рух па шляху пабудовы справядлівага грамадства, развіцця нацыянальнага эканамічнага патэнцыялу, паляпшэння ўзроўню жыцця грамадзян, умацавання становішча і аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў падтрымку крокам Каракаса ў рамках дзейнасці створанай Венесуэлай Групы сяброў у абарону Статута ААН і запэўніў, што Беларусь была і застаецца надзейным партнёрам Венесуэлы, на падтрымку якога заўсёды можна разлічваць.

    "Для захавання суверэнітэту нашых дзяржаў трэба забяспечыць высокую дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў і больш актыўна пашыраць эканамічнае супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру выдатнага здароўя, плённай дзейнасці і поспехаў у надыходзячым 2024 годзе, знакавым для кіраўніка Венесуэлы ў сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў.