Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Узвышаны настрой, пачуцці годнасці і гордасці, што абуджаюцца гэтым нацыянальным святам, дапамагаюць венесуэльцам спраўляцца са шматлікімі выклікамі, захоўваючы адзінства і ахоўваючы суверэнітэт сваёй дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што Венесуэла паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці, з якімі сутыкнулася апошнім часам, і пацвердзіў гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, накіраванага на працвітанне абедзвюх краін і рост дабрабыту іх народаў.